BE RU EN

Чыноўнікі хочуць прыбраць Лукашэнку?

  • 12.11.2020, 9:16

Большасць разам з народам марыць аб змене ўлады.

Сярод тых, хто сёння займае розныя пасады ў дзяржаўным апараце, большасць разам з народам марыць аб змене ўлады, але баіцца выступіць публічна. Так мяркуе госць праграмы «Размова» на тэлеканале «Белсат», былы чыноўнік адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Пласкавіцкі.

Нават пратэстоўцам прасцей схавацца ад нападаў сілавікоў, чым чыноўнікам, упэўнены госць «Размовы». Дзяржаўныя службоўцы баяцца паказаць нелаяльнасць да рэжыму, а тым больш адкрыта заявіць аб нязгодзе з яго дзеяннямі.

«Сілавікі - шчыльная супольнасць, яны сапраўды ведаюць, што якая б улада ні прыйшла, ім давядзецца адказваць за вельмі сур'ёзныя злачынствы. Не тыя, што чыняцца зараз, а тыя, што чыніліся раней. Вось на гэтых людзей Лукашэнка можа безумоўна абаперціся. І ён на іх абапіраецца. І менавіта гэтых людзей баіцца дзяржапарат», - заявіў Аляксандр Пласкавіцкі.

Поўную версію перадачы глядзіце ў відэа.

Апошнія навіны