«Дабро заўсёды перамагае - гэта аксіёма жыцця»
- 12.11.2020, 9:23
Як беларускія спартоўцы падтрымалі Вольгу Хіжынкову, Андрэя Краўчанку ды Івана Ганіна.
У сераду, праз тры дні пасля затрымання на нядзельнай акцыі пратэсту, суд вынес прысуды спартоўцам Андрэю Краўчанку, Івану Ганіну, а таксама былой прэсавай сакратарцы берасцейскага «Дынама» Вользе Хіжынковай. Прадказальна для цяперашняга часу ўсе трое атрымалі адміністрацыйны арышт: Андрэй ды Іван атрымалі па 10 дзён арышту, Вольга - 12.
Арышт Міс Беларусь-2008 і спартоўцаў SOS.BY стаў, напэўна, самай надзённай тэмай у беларускім інтэрнэце ўвогуле і ў беларускай спартовай супольнасці. Вольгу і дзецюкоў падтрымала каласальная колькасць людзей, піша «Трыбуна».
Не паменшылася (а, здаецца, толькі павялічылася) колькасць выказванняў і пасля абвяшчэння прысудаў. Сабралі для вас рэакцыю на прысуды.
Васіль Хамутоўскі - экс-галкіпер нацыянальнай каманды ў футболе, сябра Свабоднага аб'яднання спартоўцаў Беларусі.
Каментатар і журналіст Уладзіслаў Татур.
Баскетбалістка Алена Леўчанка.
Каментатар Арташэс Антанян.
Журналіст, аўтар YT-канала «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў.
Прэсавы сакратар менскага «Дынама» Аляксандр Строк.
Гандбаліст Арцём Каралёк.
Экс-трэнер берасцейскага «Дынама» Марцэл Лічка.
Жонка беларускага хакеіста Аляксандра Барадулі мадэль Даша Март.
Экс-тэнісістка Вольга Барабаншчыкава.
Экс-трэнер «Крумкачоў», менскага «Дынама» і БАТЭ Алег Дулуб.
Абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» Мікіта Сцяпанаў.
Баскетбаліст Мікіта Мешчаракоў.
Таксама стала вядома, што сярод затрыманых і потым асуджаных (на 10 дзён) знайшоўся выхаванец менскага «Дынама», экс-гулец СКВІЧа, «Рэчыцы-2014», а цяпер футбаліст аматарскага клуба Uni Minsk Ігар Сталярэнка.
Нападнік Петрыкаўскага «Шахцёра» Аляксей Хадневіч падтрымаў свайго калегу.