Уладзіміра Зяленскага шпіталізавалі з каранавірусам
- 12.11.2020, 10:09
У шпіталі апынуўся і кіраўнік Сядзібы прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і старшыня Сядзібы прэзідэнта Андрэй Ярмак, у якіх пацвердзілі каранавірус, пакуль знаходзяцца ў ізаляваных палатах шпіталю "Феафанія".
Пра гэта выданню "Украіньска Правда" паведаміў палітычны тэхнолаг Міхаіл Падаляк.
"Усё досыць строга, рэгламентавана пратаколам. Яны знаходзяцца ў Феафаніі. Там ёсць абсталяваны спецыяльны кабінет, у якім прэзідэнт можа праводзіць нарады. Вось сёння праводзіў шмат сэлектарных нарад", - расказаў Міхаіл Падаляк.
У палаце прэзідэнта Украіны ўсталяваная спецыяльная сувязь. Ярмак такой функцыі не мае, толькі ізаляваную палату.
Падаляк адзначае, што прэзідэнт і кіраўнік СП маюць стандартны расклад працы.
"Адзінае абмежаванне - гэта ізаляцыя, нікога няма поруч. Гэта значыць, ніхто з памочнікаў не знаходзіцца каля прэзідэнта або каля кіраўніка Сядзібы, яны знаходзяцца ў камунікацыйным афлайне", - расказаў дарадца Ермака.
Ён таксама дадаў, што Зяленскі не бачыцца з сям'ёй, бо строга пільнуецца карантыну.