Беззаконне ў ЖК «Каскад»: фашысты плішчацца ў кватэры менчукоў
- 12.11.2020, 11:30
У рэвалюцыйны мікрараён прыехала восем бусаў з людзьмі ў балаклавах.
У менскі жылы комплекс «Каскад» прыехалі мікрааўтобусы з людзьмі ў балаклавах, невядомыя пачалі хадзіць па пад'ездах, паведамляе «Наша Ніва».
Людзі кажуць, што міліцыянты ў чорным адзенні прыехалі пад 9:00.
«У перыметры кварталу блізу дзесяць аўто ОМОН, на вуліцы некалькі віжоў.
Жыхары паведамляюць, што карнікі спрабуюць патрапіць у пэўныя кватэры з пастановамі пра ператрус.
Міліцыянты, са слоў відавочцаў, уварваліся ў некалькі кватэр, ёсць паведамленні аб ўзломе дзвярэй.
«Онлайнер» са слоў чытачоў піша, што карнікі плішчацца да грамадзян, якія былі назіральнікамі на выбарах: «Узламалі мінімум чатыры кватэры, дзейнічалі дрылём і ломам. У людзей праводзяць ператрус у нейкай крымінальнай справе. Зараз міліцыянты пайшлі ў іншыя кватэры».
«Каскад» - адзін з самых актыўных кварталаў Менска. Тут масава вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі, людзі збіраюцца на вечаровыя канцэрты.