Даляр і еўра зноў пачалі даражэць
- 12.11.2020, 12:16
Якія курсы валют устанавілі беларускія абменнікі?
Курсы даляра і еўра ў чацвер пачалі расці на Беларускай валютна-фондавай біржы. Партал tut.by паглядзеў, якія курсы валют устанавілі абменнікі.
На старце таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы сёння даляр вырас на 0,54% - да 2,5689 рубля, еўра падаражэла на 0,2% - да 3,0243 рубля, а расейскі рубель упаў на 0,69% - да 3,3316 рубля. Звесткі на 11.41.
Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра - 2,606 рубля (Белаграпрамбанк), а найніжэйшы - 2,569 рубля (Paritetbank).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка могуць адрознівацца курсы валют. Пры гэтым на працягу таргоў банкі могуць некалькі разоў мяняць курсы.
Больш выгадна здаваць амэрыканскую валюту ў Тэхнабанку і БСБ Банку - 2,566 рубля.
Курс продажу банкамі еўра найвышэйшы ў Цэптэр Банку - 3,08 рубля, а найніжэйшы - у Абсалютбанку, Альфа-Банку (3,025 рубля).
Еўра выгадна прадаваць у Тэхнабанку, Абсалютбанку, БСБ-Банку і Франсабанку - 3,018 рубля.