Валейбалістка Алена Гендэль: Веру, што ўсе мы будзем піць шампанскае на вуліцах нашых гарадоў
- 12.11.2020, 15:53
Спартоўка падтрымала Міс Беларусь Вольгу Хіжынкову.
Беларуская валейбалістка Алена Гендэль падтрымала арыштаваную на 12 дзён экс-прэс-аташэ берасцейскага «Дынама», Міс Беларусь Вольгу Хіжынкову, паведамляе «Трибуна».
«З Вольгай Хіжынковай я пазнаёмілася мінулым летам. Была проста ўражаная яе прыгажосцю, але потым была яшчэ больш здзіўленая ўзроўнем гэтага чалавека. Добрая, адкрытая, гатовая заўсёды прыйсці на дапамогу. Вельмі шмат Оля дапамагла нам у рэкламе нашага брэнда.
І цяпер, гледзячы на ўсё, што адбываецца, я не магу паверыць, што найлепшыя людзі Беларусі адбываюць па 10-15 дзён проста за наяўнасць уласнага меркавання. Я веру, што гэта скончыцца і мы ўсе будзем піць шампанскае на вуліцах нашых гарадоў, а мы - на праспекце ў цэнтры Менска. Волечка, трымайся. Жыве Беларусь!», - напісала Гендэль.