BE RU EN

У Літве мяркуюць, што Брусэль мог бы назваць Украіну кандыдатам у ЕЗ у 2027 годзе

  • 12.11.2020, 16:14

Гэта магло б мабілізаваць Кіеў на шляху да далейшых рэформаў.

Еўрапейскі Звяз мог бы абвясціць Украіну кандыдатам на ўступленне ў ЕЗ да 2027 года. Гэта ж прапісана ў ініцыятыве былога прэм'ера Літвы Андруса Кубілюса «Украіна-2027», паведаміў у інтэрв'ю «Інтэрфакс-Україна» амбасадар Літвы Вальдэмарас Сарапінас.

Ён адзначыў, што асноўная мэта «Украіна 2027» - аб'яднаць усе намаганні ЕЗ вакол дапамогі Украіне ў пытанні рэформаў і росце эканомікі.

«Падчас другога старшынства Літвы ў Радзе ЕЗ, якое адбудзецца ў 2027 годзе, Еўрапейскі Звяз ужо мог бы абвясціць Украіну кандыдатам у ЕЗ», - сказаў Сарапінас.

На ягоную думку, гэта павінна б мабілізаваць Украіну на шляху да далейшых рэформаў.

«Без сумневу, гэта амбіцыйны план. Каб ён ажыццявіўся, для Украіны важна замацаваць поспехі і ў далейшым рашуча выконваць рэформы, а для ЕЗ - усяляк і паслядоўна падтрымліваць еўрапейскі выбар Украіны», - дадаў Сарапінас.

Сарапінас нагадаў і пра тое, што ў сярэдзіне 2021 у Вільні павінна адбыцца ўжо чацвёртая па ліку канферэнцыя ў пытаннях Украіны.

Пагадненне аб асацыяцыі, уключаючы пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю, падпісанае ў 2014 годзе, з'яўляецца асноўным інструментам збліжэння Украіны і ЕЗ, для садзейнічання больш глыбокім палітычным сувязям, умацаванню эканамічных сувязяў і павазе агульных каштоўнасцей. Прыярытэтныя рэформы ўключаюць барацьбу з карупцыяй, рэформу судовай сістэмы, канстытуцыйныя і выбарчыя рэформы, паляпшэнне дзелавога клімату і энэргаэфектыўнасці, а таксама рэформу дзяржаўнага кіравання і дэцэнтралізацыю.

Апошнія навіны