Міс Беларусь Вольгу Хіжынкову асудзілі яшчэ на 15 дзён арышту
- 12.11.2020, 16:43
Свой дзень нараджэння яна правядзе за кратамі.
Міс Беларусь - 2008 і экс-прэс-сакратарка берасцейскага «Дынама» Вольга Хіжынкова атрымала яшчэ 15 дзён арышту, паведамляе «Наша Нiва».
Суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк вынес прысуд за ўдзел у Маршы 11 кастрычніка. Довадам сталі здымкі ў Instagram.
Учора Хіжынкову ў Заводскім судзе асудзілі на 12 дзён арышту.
Адзначым, што ў Вольгі Хіжынковай дзень нараджэння 22 лістапада. У гэты дзень яна будзе знаходзіцца за кратамі.