Вядомы беларускі рэстаратар Уладзіслаў Луневіч абвясціў пра закрыццё сваіх праектаў
- 12.11.2020, 17:55
Гэта вядомыя на ўвесь Менск установы на Кастрычніцкай вуліцы і не толькі.
Рэстаратар Уладзіслаў Луневіч напісаў, што ў ягоных устаноў цяпер апошнія дні працы. У нядзелю, 15 лістапада, усе яны закрываюцца. Гаворка ідзе аб праектах Simple, ENZO, Underdog. Pizza place, «Дэпо», «Лаўка», Let it be, BakeZavod, піша tut.by.
- Так, мы, вядома, паспрабуем нешта зрабіць, каб адкрыцца зноў. Але на ўсялякі выпадак хочацца сказаць дзякуй вам за ўсе гэтыя гады. Гэта было незабыўна! Гэта была неймаверная вуліца і неймаверны горад.
Чаму і на які тэрмін закрываюцца ўстановы, Уладзіслаў не ўдакладніў.
Нагадаем, ENZO, Simple і Let It Be, Underdog. Pizza place, «Лаўка» і «Дэпо», ужо закрываліся пасля праверак, якія былі выкліканыя закрыццём устаноў для наведвальнікаў у «страйкавы» панядзелак, 26 кастрычніка. Аднак праз некаторы час праекты змаглі вярнуцца да працы.