BE RU EN

Людзі нясуць кветкі да муралу на «плошчы Перамен»

  • 12.11.2020, 20:45

Беларусы прыходзяць на «плошчу Перамен» ушанаваць памяць забітага міліцыянтамі Рамана Бандарэнкі.

Людзі нясуць і вязуць кветкі да муралу на «плошчы Перамен», што ў квартале паміж вуліцамі Чарвякова, Кахоўскай і Смаргоўскім трактам у Менску. Адтуль учора ўвечары забралі Рамана Бандарэнку, якога пасля ў Цэнтральным РУУС аддалі хуткай дапамозе ў непрытомным стане. Сёння вечарам ён памёр.

Фота і відэа апублікаваў тэлеграм-канал tut.by.

Апошнія навіны