Рэйтынг партыі «Слуга народа» ўпаў амаль да 23%
- 12.11.2020, 21:30
Менавіта столькі ўкраінцаў гатовыя аддаць за партыю свае галасы.
У парламенцкім рэйтынгу лідзіруе партыя «Слуга народа», якую гатовыя падтрымаць 22,7% тых, хто мае намер галасаваць і вызначыўся з выбарам. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Сацыялагічнай групай «Рэйтынг» 2-3 лістапада, паведамляе zn.ua.
На другім месцы - партыя «Апазіцыйная платформа - За жыццё», якая набрала б 17,1% галасоў. Калі б выбары адбыліся ў найбліжэйшую нядзелю. Партыя «Еўрапейская салідарнасць» атрымала б 15,4%, «Бацькаўшчына» - 8%.
Партыю «За будучыню» гатовыя падтрымаць 4,5% апытаных украінцаў, «Сіла і гонар» - 4,3%, Радыкальную партыю Ляшко - 4,3%, УДАР Віталя Клічко - 3,7%, «Голас» - 3,6 %, «Свабода» - 3,5%, «партыю Шарыя» - 3,4%, партыю «Украінская стратэгія Гройсмана» - 3,1%.
Рэйтынг іншых палітычных сілаў складае менш за 3%.
«Партыя «Слуга народа» захоўвае моцныя пазіцыі ў паўднёвых рэгіёнах. «Апазіцыйная платформа - За жыццё» мае перавагу ў паўднёва-ўсходніх, «Бацькаўшчына» - у цэнтральна-заходніх, «Еўрапейская салідарнасць» у заходніх і ў Кіеве, «За будучыню» - у заходніх», - гаворыцца ў выніках даследавання.
Як адзначае група «Рэйтынг», за партыі «Апазіцыйная платформа - За жыццё», «Еўрапейская Салідарнасць», «Голас» і «Партыю Шарыя» часцей галасуюць жыхары гарадоў. У той жа час, партыі «Бацькаўшчына», «За будучыню», Радыкальная партыя Ляшко маюць высокую падтрымку сярод жыхароў сельскіх тэрыторый.