Лінас Лінкявічус: ашаламляльны цынізм і жорсткасць рэжыму ў Беларусі
- 13.11.2020, 10:27
Кіраўнік МЗС Літвы выказаў спачуванні сям'і і сябрам Рамана Бандарэнкі.
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што шакаваны смерцю Рамана Бандарэнкі.
«Мае глыбокія спачуванні ягонай сям'і і сябрам. Раману быў усяго 31 год. Ашаламляльны цынізм, жорсткасць рэжыму і грубае ігнараванне памкненняў людзей да перамен», - напісаў Лінас Лінкявічус у «Твітэры».