BE RU EN

«Толькі разам мы зможам перамагчы і захаваць жыццё нашых дзяцей»

  • 13.11.2020, 11:05

Ліст 60-гадовай жыхаркі Менска.

«Мне 60 гадоў, - піша тэлеграм-каналу «Баста» чытачка. - Я хаджу на Маршы. Разумею, што калі трэба ўцякаць, я не ўцяку і гэтага не баюся. Апошнім часам разумею, што ад жыцця кожнага з нас залежыць будучыня дзяцей і ўнукаў. Я бачу, колькі смелых людзей рызыкуюць жыццём. Мне не зразумела, чаму шмат людзей сядзіць дома, спадзеючыся, што яны ў бяспецы. Дом ужо не вашая цытадэль, вы бачылі, як яны лёгка ўзломваюць дзверы і ўрываюцца туды.

Вы можаце сказаць, што гэта вас не закране. Закране, калі камусьці не спадабаецца ваш погляд і слова, да вас прыйдуць і будуць біць, біць па галаве, каб вы менш думалі, па спіне, каб заўсёды былі ў паклоне.

Устаньце ўсе, асабліва працоўныя. У вас ёсць дзеці і вы неўпэўненыя, што наступны забітым не будзе ваш сын ці дачка? Маладыя людзі не звыклі гнуць спіну і атрымліваць палкамі. Толькі разам і толькі цяпер мы зможам перамагчы і захаваць жыццё нашых дзяцей.

Апошнія навіны