BE RU EN

Пісьменнік Саша Філіпенка: Патрабуем назваць прозвішчы ўсіх, хто мае дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі

  • 13.11.2020, 11:14

Над імі павінен прайсці адкрыты суд.

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка пракаментаваў у «Фэйсбуку» гібель забітага лукашыстамі Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі:

«Нашы патрабаванні вельмі простыя: ужо сёння павінны быць названыя імёны ўсіх супрацоўнікаў міліцыі, якія датычныя да забойства Рамана Бандарэнкі.

У МУС ведаюць прозвішчы ўсіх, хто быў адпраўлены ў Двор Перамен - выпадковых людзей туды не адпраўляюць.

У МУС ведаюць прозвішчы ўсіх, хто быў на змене ў РУУС - выпадковыя людзі ключы ад кабінетаў не атрымліваюць

Мы патрабуем назваць прозвішчы ўсіх, хто мае дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі!

Мы патрабуем адкрытага суда!»

Апошнія навіны