Палітолаг Кірыл Рогаў: Рамана Бандарэнку забілі звычайныя вырадкі
- 13.11.2020, 15:37
Рэжым прывёў да расчалавечвання карнікаў, якія білі і не маглі спыніцца.
Расейскі палітолаг Кірыл Рогаў напісаў у «Фэйсбуку» пра трагічныя падзеі ў Беларусі.
– Раман Бандарэнка, 31 год, забіты да смерці лукашысцкімі гестапаўцамі пасля таго, як ён абурыўся тым, што яны зрэзалі бел-чырвона-белы сцяг Беларусі, - піша вядомы расейскі палітолаг. - Уражвае тут мізэрнасць і бессэнсоўнасць нагоды. Тым людзям, што забілі Рамана, што ім да таго сцяга - якога ён колеру? Хутчэй за ўсё паўгода таму яны ўвогуле не цямілі, што такое гэты бел-чырвона-белы сцяг і ў чым праблема. А цяпер чалавека забілі.
Яны забілі Рамана не праз сцяг. Трэба даваць сабе справаздачу гэтай механіцы грамадзянскай вайны і расчалавечвання, якую мы бачым на прыкладзе Беларусі цалкам ясна.
Такія рэжымы спачатку заахвочваюць беспакаранасць гвалту: можаш біць безабароннага чалавека, і табе нічога за гэта не будзе. Потым яны стымулююць або заахвочваюць наркаманію ў асяроддзі сабраных імі людзей, схільных да гвалту.
У выніку, гэтыя звычайныя, звычайныя вырадкі, якія забілі Рамана Бандарэнку, яны не збіраліся яго забіваць. Яны проста білі і не маглі спыніцца. Вось ён жах чалавечнасці: білі і не маглі спыніцца.
Гісторыя Рамана Бандарэнкі мае самае непасрэднае дачыненне да нас. Заўтра ў Расеі дзень памяці Рамана Бандарэнкі гэтак жа, як у Беларусі. А добра было б і ва ўсім свеце: чалавек, забіты за сцяг, учора ў 2020 годзе.