BE RU EN

«Стары Ольса», Піт Паўлаў і Аляксандр Памідораў прысвяцілі песні Герою Беларусі

  • 13.11.2020, 17:10

Імя Рамана Бандарэнкі паўтарае сёння ўся краіна.

Беларускія музыкі адрэагавалі на трагічную смерць Рамана Бандарэнкі, якога ўчора збілі і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску, паведамляе «Радыё Свабода».

Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» прысвяціў песню памяці Рамана Бандарэнкі.

Спявак Аляксандр Памідораў таксама прысвяціў песню памяці Рамана Бандарэнкі і словам «Я выходжу» - апошнім, якія Бандарэнка напісаў у чаце перад смерцю.

Спявак Піт Паўлаў, лідар гурта N.R.M., таксама прысвяціў новую песню памяці Рамана Бандарэнкі.

Апошнія навіны