«Усім карнікам вернецца назад тое, што яны ўчынілі»
- 13.11.2020, 17:27
Жыхары Магілёва правялі перформанс у памяць пра Рамана Бандарэнку.
Тысячы беларусаў выйшлі сёння на акцыю памяці Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі.
Жыхары Магілёва правялі перформанс, прысвечаны памяці Рамана Бандарэнкі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
«Усім карнікам вернецца назад тое, што яны ўчынілі. Мы павінны быць разам і змагацца за справядлівасць!», - кажуць удзельнікі акцыі.