Яшчэ пяць працаўнікоў «Гродна Азоту» далучыліся да стачкі
- 13.11.2020, 18:43
Страйк на прадпрыемстве прадаўжаецца.
На «Гродна-Азоце» прадаўжаюцца стачкі.
Толькі за два апошнія дні да стачкі далучыліся пяць чалавек. Гэта Валеры Шаўчэнка, Юрый Коршун, Дзяніс Вайткевіч, Сяргей Харэвіч і Уладзімір Мніх.
Фота апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».
Адзначым, што на прадпрыемстве страйкуюць самыя кваліфікаваныя кадры, што ўжо прыводзіла да прыпынення цэхаў.