BE RU EN

Эстонія заклікала да новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 13.11.2020, 19:27

МЗС Эстоніі адрэагавала на забойства лукашыстамі менчука Рамана Бандарэнкі.

Эстонія прапануе ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да афіцыйных асоб Беларусі ў сувязі з гібеллю ў Менску актывіста Рамана Бандарэнкі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка МЗС Эстоніі Урмаса Рэйнсалу.

«Эстонія ў супрацоўніцтве з некалькімі іншымі краінамі мае намер падаць на ўзроўні Еўрапейскага Звязу прапанову аб увядзенні дадатковых санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў. Забойства Бандарэнкі з'яўляецца страшным злачынствам, і за гэта трэба ўвесці новыя санкцыі», - сказаў міністр.

«Такія зверствы не могуць заставацца беспакаранымі, і вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», - дадаў ён.

Нагадаем, ЕЗ у пятніцу заявіў, што беларускія ўлады не толькі прама і жорстка рэпрэсуюць уласнае насельніцтва, але і стварылі асяроддзе, у якім могуць адбывацца такія беззаконныя гвалтоўныя дзеянні.

У Менску ў чацвер тысячы беларусаў на працягу некалькіх гадзін з'язджаліся да «плошчы Перамен», каб ушанаваць памяць памерлага ў бальніцы Рамана Бандарэнкі.

Апошнія навіны