Пад Косава затрымалі больш за сорак супрацоўнікаў «Беларуськалія»
- 13.11.2020, 19:41
Усе яны ехалі на радзіму Тадэвуша Касцюшкі на экскурсію.
13 лістапада ў час аўтобуснай экскурсійнай паездкі на радзіму Тадэвуша Касцюшкі (Косава-Мерачоўшчына) было затрымана 42 чалавекі.
Сярод іх удзельнікі стачкі на «Беларуськаліі», неабыякавыя салігорцы і кіроўца аўтобуса, паведамляе стачкам салігорскіх шахцёраў.
Затрыманых адвезлі ў Івацэвіцкі РАУС. У іх перапісалі асабістыя звесткі, узялі тлумачэнні. Пасля гэтых працэдур івацэвіцкія міліцыянты адпусцілі не ўсіх.