Амбасада ЗША: Беларускі народ заслугоўвае ўрад, які паважае ягоныя правы
- 14.11.2020, 8:06
Злучаныя Штаты ўзрушаныя тым, што адбываецца ў нашай краіне.
Злучаныя Штаты ўзрушаныя смерцю Рамана Бандарэнкі і заклікаюць беларускія ўлады правесці празрыстае расследаванне і змусіць да адказнасці вінаватых. Пра гэта гаворыцца ў заяве Амбасады ЗША ў Беларусі.
«Злучаныя Штаты ўзрушаныя і занепакоеныя жудаснымі абставінамі смерці 12 лістапада Рамана Бандарэнкі, які, паводле сведчанняў відавочцаў, памёр ад траўмаў, атрыманых пасля жорсткага збіцця супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Мы выказваем спачуванні ягонай сям'і і салідарныя з усім беларускім народам, які аплаквае ягоную страту.
Мы заклікаем улады правесці празрыстае расследаванне і змусіць да адказнасці вінаватых у смерці спадара Бандарэнкі. Мы асуджаем прадаўжэнне гвалту і ўціск мірных дэманстрантаў. Гэта недапушчальна ў сучасным грамадстве і павінна неадкладна спыніцца. Мы яшчэ раз заклікаем улады Беларусі даць беларускаму народу ягонае права свабодна і мірна выказваць сваё меркаванне, збірацца і падаваць звароты да свайго ўраду. Беларускі народ заслугоўвае ўрад, які паважае ягоныя правы чалавека і дае надзею на лепшую будучыню», – гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце амбасады.
Напярэдадні спыніць гвалт і пачаць дыялог з грамадзянскай супольнасцю афіцыйны Менск заклікаў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа.