Праект 23-34.net сабраў звесткі пра суддзяў, якія выносілі прысуды за пратэсты
- 14.11.2020, 11:41
У спісе ўжо 259 чалавек.
Праект 23-34.net сабраў прозвішчы суддзяў, якія апавяшчалі прысуды за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Беларусі.
У спісе ўжо 259 чалавек. «Лідарам» стаў суддзя Першамайскага раённага суда Максім Трусевіч, які вынес 50 прысудаў паводле артыкула 23.34, усяго на 258 сутак арышту.
Канчатковая мэта праекту – сумленныя суды над усімі, хто быў датычны да рэпрэсій. «Мы хочам, каб ні адна гісторыя не была забытая. Мы хочам, каб калі ўсё гэта скончыцца, у беларусаў захавалася інфармацыя пра кожны незаконны суд, кожнае сумнеўнае сведчанне, кожны пратакол паводле артыкула 23.34 і сумежных з ім», – паведамілі аўтары праекту.