Беларусы ўдарылі па рэжыме «доўгім далярам»
- 14.11.2020, 12:44
Адток валютных укладаў насельніцтва ў кастрычніку склаў блізу $ 100 мільёнаў.
Адток валютных укладаў насельніцтва Беларусі ў рамках кампаніі грамадзянскага пратэсту, часткай якой стаў вывад укладаў з банкаў, прыкметна скараціўся ў кастрычніку 2020 года.
Аднак, беручы да ўвагі цяперашні стан справаў у асобна ўзятай краіне ў цэнтры Еўропы, страта з абароту нават $ 100 млн адчувальна адаб’ецца калі не на ўсёй эканоміцы, то ўжо дакладна на банкаўскай сістэме, піша afn.by.
Толькі за 2 месяцы – жнівень і верасень – банкаўская сістэма Беларусі страціла $ 1,2 млрд. З пачатку года адток дасягнуў 1,6 млрд. Варта нагадаць, што адток прыкладна супастаўнага аб'ёму валюты з банкаў у 2011 годзе (на набыццё аўто і не толькі) справакаваў трохкратную дэвальвацыю беларускага рубля.
Аб'ём тэрміновых дэпазітных укладаў фізічных асобаў у валюце за кастрычнік 2020 года знізіўся на $ 102,945 млн або 2,13% і на 1 лістапада 2020 года склаў $ 4,741 млрд. З пачатку года аб'ём тэрміновых укладаў у валюце ўпаў на $ 1,476 млрд, або 23,74%, вынікае са справаздачы Нацбанка Беларусі пра шырокую грашовую масу.
Аб'ём пераводных укладаў насельніцтва ў валюце ў кастрычніку 2020 года вырас на $ 2,489 млн або 0,21% і на 1 лістапада 2020 года склаў $ 1,167 млрд. З пачатку года аб'ём пераводных укладаў у валюце знізіўся на $ 154,763 млн або 11,71%.
Агульны аб'ём валютных укладаў насельніцтва ў кастрычніку 2020 года знізіўся на $ 100,456 млн або 1,67% і на 1 лістапада 2020 года склаў $ 5,908 млрд. З пачатку года агульны аб'ём укладаў насельніцтва ў валюце знізіўся на $ 1,630 млрд, або 21,63%.