Каля амбасады Беларусі ў Чэхіі ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі
- 14.11.2020, 14:03
Вечная слава Герою!
У Чэхіі ўшанавалі памяць Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі. Акцыя прайшла каля амбасады Беларусі ў Празе, паведамляюць удзельнікі мерапрыемства.
Нагадаем, што 12 лістапада карнікі Лукашэнкі забілі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Людзі збіраюць факты для народнага трыбунала над лукашыстамі.