BE RU EN

Якія курсы даляра і еўра ўстанавілі банкі на выходныя

  • 14.11.2020, 14:42

Цяпер самы выгадны курс куплі ў банка амерыканскай валюты - 2,576 рубля.

Tut.by паглядзеў, якія курсы валют устанавілі абменнікі.

Самы высокі курс продажу банкамі даляра ў суботу - 2,62 рубля («Беларусбанк»), а самы нізкі - 2,576 рубля («Paritetbank»).

Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка могуць адрознівацца курсы валют. Пры гэтым цягам таргоў банкі могуць некалькі разоў мяняць курсы.

Больш выгадна здаваць амерыканскую валюту ў «Абсалютбанку», «Paritetbank», «Беларускім народным банку» - 2,566 рубля.

Курс продажу банкамі еўра самы высокі ў «БСБ Банку» - 3,071 рубля, а самы нізкі ў «РРБ-Банку» (3,04 рубля).

Еўра выгадна здаваць у «Абсалютбанку» і «Paritetbank» - 3,029 рубля.

Апошнія навіны