Аляксандр Апейкін: Фашыста Лукашэнку не падтрымлівае ніхто
- 14.11.2020, 15:01
На баку ўзурпатара - толькі ўзброеныя бандыты і кучка меркантыльных нягоднікаў.
Каардынатар фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў смерць Рамана Бандарэнкі:
«Вечная памяць героям...
Загінуў Герой Беларусі просты хлопец Раман Бандарэнка. Забіты фашыстамі.
У турме сядзяць мае сябры Алімпійскі прызёр Андрэй Краўчанка, міс Беларусь-2008 Вольга Хіжынкова, чэмпіён Беларусі ў кікбоксінгу Іван Ганін. Іх туды пасадзілі фашысты.
У Беларусі фашызм на чале з Лукашэнкам. Яго не падтрымлівае ніхто. Толькі ўзброеныя бандыты і кучка меркантыльных нягоднікаў. Некаторым матраснікам я нават ціснуў руку.
Спорт падзяліўся на смелых, якія супраць - іх абсалютная большасць. Ліст спартоўцаў падпісалі больш за 1000 чалавек, даводзіць больш няма чаго. Ёсць яшчэ нясмелыя асобіны ў выглядзе футбалістаў і хакеістаў. Хочуць нешта сказаць, але баяцца. Хоць у спартыўнай іерархіі іх голас мала што значыць - гульцы лакальнага ўзроўню, якія бачылі міжнародныя подыўмы толькі на тэлевізіі.
Ну а ёсць яшчэ меркантыльныя падлы. У іх няма ніякай пазіцыі або меркавання, толькі свой дабрабыт цікавіць. Але, як любіў казаць іх любімы правадыр, «мы іх усіх ведаем па імёнах».
Героі застануцца ў гісторыі назаўжды. Падлы будуць пагарджаныя нават сваімі дзецьмі», - напісаў Апейкін.