Як выглядае плошча Пераменаў у гэтыя хвіліны
- 14.11.2020, 16:20
Відэафакт.
Telegram-канал «Хартыя-97%» апублікаваў відэа з менскай плошчы Пераменаў. Людзі прадаўжаюць несці кветкі і знічы да месца збіцця і выкрадання Рамана Бандарэнкі.
Увечары 11 лістапада Рамана жорстка збілі ў двары ўласнага дома. Пазней стала вядома, што яго даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Ужо пасля паўночы Рамана ў коме прывезлі ў рэанімацыю лякарні хуткай дапамогі. Увечары 12 лістапада Раман памёр.
Яму быў 31 год, ён быў адзіным сынам у бацькоў.