«Жальгірыс» Аляксея Багі падолеў «Судуву» і стаў чэмпіёнам Літвы
- 14.11.2020, 18:06
Гэта другі трафей для беларускага спецыяліста ў самастойнай кар'еры.
Сёння прайшоў заключны матч чэмпіянату Літвы. «Жальгірыс» Аляксея Багі дома падолеў «Судуву» і стаў чэмпіёнам краіны, піша «Трибуна».
Гэта другі трафей для спецыяліста ў самастойнай кар'еры.
Нагадаем, вырашальны матч некалькі разоў пераносіўся праз успышку каранавіруса ў «Судуве».
Чэмпіянат Літвы
20-ы тур
Жальгірыс Вільня - Судува 3:0 (2:0, 1:0)
Галы:
1:0 - 13, пенальці Відман, 2:0 - 17 Калуджаровіч, 3:0 - 63 Відман.