Вялікабрытанія забароніць продаж аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання з 2030 года
- 14.11.2020, 18:19
Пра забарону будзе абвешчана ўжо на наступным тыдні.
Вялікабрытанія забароніць продаж новых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання з 2030 года, на пяць гадоў раней, чым планавалася раней, паведамляе «Радыё Свабода».
Забарона закране аўтамабілі, якія працуюць на бензіне і дызельным паліве. Машыны з гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі будуць забароненыя да продажу на пяць гадоў пазней. Раней планавалася, што забарона на рухавікі ўнутранага згарання ўступіць у дзеянне ў 2040 годзе, потым гэтая дата была ссунутая на 2035-ты.
Паводле звестак Financial Times, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан паведаміць пра забарону на наступным тыдні. Прэс-служба ўрада краіны адмовілася каментаваць гэтую тэму.
Забарона на продаж новых аўтамабіляў на бензіне і дызельным паліве плануюць многія еўрапейскія краіны. З 2025 года яго ўвядзе Нарвегія. З 2030 году - Нідэрланды, Данія, Швецыя, Ісландыя, Ірландыя, Славенія. З 2035 года забарона плануецца ў амерыканскім штаце Каліфорнія. З 2040 году - у Францыі.