МЗС Аўстрыі выступіў з заявай па Беларусі
- 14.11.2020, 18:51
Вена заклікала пакараць усіх вінаватых у рэпрэсіях супраць беларускага народ.
«Апошнія паведамленні пра ахвяраў паліцэйскага гвалту ў Беларусі, такія як пра смерць Рамана Бандарэнкі, глыбока шакіруюць. Усе падобныя дзеянні павінны быць расследаваныя, а вінаватыя прыцягнуты да адказнасці. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці павінны быць неадкладна спыненыя», - гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства.
У падобным ключы апошнія падзеі ў Беларусі пракаментавалі ЗША, Нямеччына, Літва, Латвія, кіраўніцтва Еўразвязу, ААН, «Міжнародная амністыя» і інш. ЕЗ заявіў пра гатоўнасць пашырыць санкцыі ў дачыненні да адказных за гвалт і рэпрэсіі ў краіне.