Удзельнікі менскага марафону беглі з фотаздымкамі Рамана Бандарэнкі
- 14.11.2020, 19:00
Фотафакт.
У Менску 14 кастрычніка прайшоў чэмпіянат Беларусі па марафону і паўмарафону, піша «Наша Нiва».
У некаторых удзельнікаў на вопратцы былі заўважаныя фатаграфіі Рамана Бандарэнкі.
Нагадаем, што ўвечары 11 лістапада Рамана жорстка збілі ў двары ўласнага дома. Пазней стала вядома, што яго даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Ужо пасля паўночы Рамана ў коме прывезлі ў рэанімацыю бальніцы хуткай дапамогі. Увечары 12 лістапада Раман памёр.
Яму быў 31 год, ён быў адзіным сынам у бацькоў.