Фотафакт: Дэмарш беларускіх футбалістаў
- 14.11.2020, 19:42
Пасля стартавага свістка гульцы заклалі рукі за спіну і стаялі на працягу 30 секунд.
Матч паміж «Маладзечна» і «Шахцёрам» з Петрыкава пачаўся з акцыі футбалістаў каманд.
Пасля стартавага свістка гульцы заклалі рукі за спіну і стаялі на працягу 30 секунд. Пра гэта паведамляе супольнасць «Беларускі футбол».
Нагадаем, што ў матчах чэмпіянату Беларусі ў футболе і раней праходзілі падобныя акцыі пратэсту.