У «Вікіпедыі» з'явілася інфармацыя пра магчымае дачыненне Шакуты да забойства Бандарэнкі
- 14.11.2020, 21:34
Фотафакт.
Сёння «Трибуна» апублікавала журналісцкае расследаванне. У ім гаворыцца, што да выкрадання і забойства Рамана Бандарэнкі мог прыкласці руку чэмпіёна свету ў тайскім боксе Дзмітрый Шакута, які гуляе ў хакейнай камандзе Лукашэнкі.
Увечары на старонцы спартоўца ў «Вікіпедыі» з'явілася інфармацыя пра магчымае яго дачыненне да забойства Бандарэнкі.
На момант публікацыі матэрыялу, інфармацыя на старонцы ў «Вікіпедыі» захоўвалася.