BE RU EN

Валер Карбалевіч: Лукашэнка плануе збегчы ў Расею

  • 15.11.2020, 8:26

У Беларусі яму жыцця не будзе.

Лукашэнка распавёў, куды ён збіраецца збегчы ад народнага гневу пасля сыходу са сваёй пасады. «Я паеду ў тую ж Расею, буду жыць, працаваць», - сказаў ён журналістам 13 лістапада, піша Валер Карбалевіч у сваім Telegram-канале.

І гэта зразумела. У Беларусі яму жыцця не будзе. Бо ніякія гарантыі, нават канстытуцыйныя, не дапамогуць. Прычым, першае, што зробіць яго пераемнік, - гэта здасць свайго былога патрона. Як гэта зрабілі палітычныя нашчадкі Сталіна пасля яго смерці. Бо палітычная спадчына Лукашэнкі стала такой адыёзнай, што любы (падкрэсліваю, любы) новы кіраўнік Беларусі, нават прызначаны ім самім, будзе імкнуцца пазбавіцца ад яе.

Але ў мяне пытанне. А куды збіраюцца бегчы міліцэйскія генералы, ды і проста шараговыя амапаўцы? Ці яны думаюць, што Пуцін і для іх падрыхтаваў хатка ў Растове? Дарэмна.

Апошнія навіны