BE RU EN

«За аднаго чалавека паднімуцца тысячы»

  • 15.11.2020, 10:11

Беларусы Нью-Ёрку выйшлі на акцыю памяці прысвечаную Раману Бандарэнку.

Беларусы ЗША выйшлі на Таймс-сквер у Нью-Ёрку ў памяць пра Рамана Бандарэнку. У руках трымалі плакаты, у тым ліку з надпісамі «За аднаго знішчанага чалавека паднімуцца тысячы», «Я выходжу», «Рома», «Калі вы забіваеце мастака, вы забіваеце прыгажосць».

Затым людзі прайшлі па цэнтры горада да будынка, дзе знаходзіцца генконсульства Беларусі ў ЗША. Там пакінулі свечкі, кветкі, фота Рамана і іншых ахвяр, паведамляе тэлеграм-канал vybory_smotri.

Апошнія навіны