Палітолаг: Мішусцін перадаў Лукашэнку вельмі жорсткі ўльтыматум Пуціна
- 15.11.2020, 11:27
Дзеянні ўзурпатара вядуць да абвастрэння становішча ў Беларусі.
Палітолаг Алег Соскін пракаментаваў нядаўнія тэлефонныя перамовы, якія адбыліся паміж кіраўніком расейскага ўрада Міхаілам Мішусціным і Аляксандрам Лукашэнкам.
Палітычны экспэрт, каментуючы сітуацыю ў Беларусі на сваім ютуб-канале, адзначыў, што дзеянні Лукашэнкі толькі вядуць да абвастрэння становішча.
«І мы назіраем гэта даслоўна на кожным кроку», - адзначыў Алег Соскін.
Асаблівую ўвагу экспэрт звярнуў на нядаўнія перамовы паміж Лукашэнкам і Мішусціным. З яго слоў, палітыкі маглі закрануць шэраг агульных тэм - аб'ёмаў нафты, супрацоўніцтва, будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі. Аднак Соскін мяркуе, што за кадрам засталася асноўнае пытанне, праз якое адбылася гэтая размова, - быў пастаўлены жорсткі ўльтыматум пра сыход Лукашэнкі з пасады, у адваротным выпадку «размова будзе іншай».
«Быў, мабыць, пастаўлены вельмі жорсткі ультыматум. (...) Думаю, Мішусцін зноў перадаваў прывітанне ад Пуціна і казаў пра тое, калі ж Лукашэнка сыдзе», - выказаў меркаванне палітолаг.
Ён звярнуў увагу на тое, што за апошні час сам Уладзімір Пуцін і шэраг ключавых палітыкаў у расейскім кіраўніцтве праводзілі перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Алег Соскін уважае, што ва ўсіх выпадках сённяшняга кіраўніка Беларусі прапаноўвалася пакінуць пасаду дзеля ўрэгулявання сітуацыі ў краіне.