Раўбічам адмовілі ў правядзенні чэмпіянату свету ў біятлоне
- 15.11.2020, 12:07
Для турніру абралі швейцарскі Ленцэрхайдзе.
Чэмпіянат свету-2025 у біятлоне пройдзе ў швейцарскім Ленцерхайдзе. Такая пастанова была прынятая на анлайн-кангрэсе IBU, паведамляе «Прессбол».
Адзіным канкурэнтам Швейцарыі былі беларускія Раўбічы. Чыноўнікі IBU наважылі даверыць правядзенне турніру Ленцэрхайдзе.
У 2024 годзе чэмпіянат свету пройдзе ў чэшскім Нове-Места.
РЦАП «Раўбічы» прымаў чэмпіянаты свету ў 1974, 1982 і 1990 гадах. У лютым 2022-га тут павінен прайсці этап Кубка свету.