BE RU EN

На Маршы затрыманыя 13 журналістаў

  • 15.11.2020, 16:57

Карнікі затрымалі нават свайго прапагандыста з БелТА.

15 лістапада ў час Марша смелых у Беларусі затрымана 13 журналістаў. Пасля праверкі дакументаў сілавікі адпусцілі рэпарцёра ТАСС Юрыя Шамшура, астатнія - беларускія карэспандэнты і фатографы, - затрыманыя. Гэта Андрэй Пакумейка, БелТА (так, так таксама бывае), Шура Піліповіч-Сушчыц, «Наша Ніва», віцебскі фатограф Алесь Пілецкі (tut.by і «Народная воля»), фатограф фрылансер Яўген Ацецкі, Андрэй Ломаў, @hrodnalife, Андрэй Шаўлюга (БелаПАН), Міхаіл Кунцэвіч, autogrodno.by, Аляксандр Івулін, Tribuna.cоm, фатограф Таццяна Гаўрыльчык, Юлія Коцкая з БелаПАН, паведамляе euroradio.fm.

Паляванне на журналістаў прадаўжаецца чацвёрты месяц. На гэты момант адбываюць пакаранне за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных акцыях яшчэ 13 журналістаў. Усе яны былі затрыманыя падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў, маючы журналісцкія пасведчанні, рэдакцыйныя заданні і сінія камізэлькі з надпісам «Прэса». Аднаго з вядомых беларускіх журналістаў - Алега Груздзіловіча - забралі проста з дому.

Апошнія навіны