«Беларусы, колькі можна трываць?»
- 15.11.2020, 17:01
Пара спыніць тэрор лукашыстаў.
«Беларусы, колькі можна трываць? - пішуць чытачы тэлеграм-канала «Баста!». - Няўжо заўтра ўсе выйдуць на працу, працоўныя стануць да станка, шахцёры спусцяцца ў шахты, як быццам нічога не адбываецца?
«Мы павінны працаваць, у нас сем'і», - дык вось, неўзабаве не будзе ў вас сем'яў, па адным будуць забіваць ці саджаць у турмы.
Сілавікі, дзе ваша сумленне? Няўжо вы не разумееце, што вы здраднікі і народ вам ніколі не даруе, што вы плацілі свае крэдыты, калі забівалі нашу моладзь».