BE RU EN

Еўрапарламентарый заклікае да міжнароднага трыбуналу аб Беларусі

  • 15.11.2020, 22:45

Гі Верхофстат звярнуўся да кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жазэпа Барэля.

Гі Верхофстат, былы прэм'ер-міністр Бэльгіі, шматгадовы лідар фракцыі лібералаў у Еўрапарламенце і цяпер яго дэпутат, заклікаў ЕЗ узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.

«Новая хваля гвалту ў Беларусі. ЕЗ можа і павінен зрабіць больш: санкцыі, гуманітарны калідор для пацярпелых і бязвізавы рэжым, салідарнасць і падтрымка СМІ, міжнародны трыбунал», - напісаў ён у «Твітэры».

Ён звярнуўся да кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жазепа Барэля і запатрабаваў неадкладна падняць гэтыя пытанні з міністрамі замежных спраў ЕЗ.

Апошнія навіны