BE RU EN

Арменія не паспела вывесці войскі з Кельбаджарскага раёна ў тэрмін

  • 15.11.2020, 18:49

Баку пайшоў Ерэвану насустрач і падоўжыў тэрмін выканання пагаднення.

Азербайджан даў Арменіі адтэрміноўку на вывад вайскоўцаў і выезд армянскага насельніцтва з Кельбаджарскага раёна, які раней быў пад кантролем самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі, перадае svoboda.org.

У адпаведнасці з пагадненнем аб спыненні баявых дзеянняў, Арменія мела вярнуць гэты раён Азербайджану да 15 лістапада, але не паспела гэтага зрабіць праз непагадзь і тое, што выезд з Кельбаджарскага раёна магчымы толькі па адной дарозе з абмежаванай прапускной здольнасцю. Баку пайшоў Ерэвану насустрач і падоўжыў тэрмін выканання пагаднення на дзесяць дзён.

Міністэрства абароны самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі паведаміла пра яшчэ 51 загінулага ў баях з азербайджанскімі падраздзяленнямі ў зоне карабахскага канфлікту. Паводле ўдакладненых звестках міністэрства, агулам з пачатку баявых дзеянняў загінулі 1434 байцы так званай арміі абароны Карабаха. Пры гэтым міністэрства аховы здароўя Арменіі напярэдадні абвясціла, што ў вайне ў Карабаху з армянскай стараны загінула больш за 2,3 тысячы вайскоўцаў. Азербайджан свае страты не называе.

У нядзелю яшчэ сем вайскова-транспартных самалётаў з расейскімі міратворцамі і тэхнікай прызямліліся ў Арменіі. Адзначаецца, што колькасць вайскоўцаў дасягнула амаль дзвюх тысяч, яны разгорнутыя ўздоўж усёй лініі дакранання і ўздоўж калідора, які злучае Нагорны Карабах з Арменіяй.

Апошнія навіны