У Малдове беспрэцэдэнтна высокі прыход на замежных участках, дзе падтрымліваюць Санду
- 15.11.2020, 19:12
Вялікія чэргі на замежных участках у Еўропе ўтварыліся яшчэ да іх адкрыцця.
У другім туры выбараў прэзідэнта Малдовы дыяспара дэманструе беспрэцэдэнтна высокую актыўнасць.
Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама Малдовы, на 15:00 на выбарчых участках за мяжой прагаласавалі ўжо 150 470 грамадзян Малдовы. Тады як прыход дыяспары за мяжой у першым туры выбараў склаў 149 840.
Вялікія чэргі на замежных участках у Еўропе ўтварыліся яшчэ да іх адкрыцця.
Пры гэтым, у адрозненне ад першага тура, высокая актыўнасць і чэргі назіраюцца і на участках у Расеі.
Актыўнасць замежных выбарцаў у краінах ЕЗ гуляе на руку апазіцыйнай кандыдаткі Маі Санду. На участках у Еўропе яна заўсёды мела падтрымку пераважнай большасці.