Аляксандра Герасіменя: Давайце змагацца да канца, да самай перамогі
- 15.11.2020, 22:50
Вядомая беларуская плыўчыха звярнулася да беларусаў.
Вядомая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя звярнулася да беларусаў, піша «Трыбуна».
«Дарагія сябры, у гэты складаны час для беларусаў, калі нашых блізкіх садзяць у турмы, калі нашых знаёмых звальняюць з працы і выганяюць з каманды, калі гвалт і жорсткасць - гэта норма, а гонар і годнасць нічога не значыць, вельмі важна не апускаць рукі і не здавацца.
Мае сябры цяпер таксама ў турме. І Воля Хіжынкова, і Іван Ганін, і Андрэй Краўчанка, але я ўпэўненая: іх не зламаць і нас таксама не зламаць. Давайце змагацца да канца, каб смерці хлопцаў: і Рамана, і Аляксандра, і іншых былі не марныя. Да самай перамогі», - сказала Герасіменя.