BE RU EN

Прэс-сакратар БПЦ асудзіў разгром лукашыстамі мемарыяла Рамана Бандарэнкі

  • 16.11.2020, 9:23

Сяргей Лепін у здзіўленні ад сатанінскіх паводзін карнікаў.

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы асудзіў разгром лукашыстамі мемарыяла Рамана Бандарэнкі.

«Не разумею, навошта гэты здзек з партрэтаў забітага, з кветак у ягоную памяць, навошта гэтае сатанінскае таптанне лампад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам у двары ягонага дома, уздоўж дарог...? У чым сэнс? Няўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленне - яно ўзгодненае? З кім?" - напісаў у Facebook Сяргей Лепін.

Апошнія навіны