Сто дзён беларускай рэвалюцыі
- 16.11.2020, 10:57
Мы пераможам!
Чытач Telegram-канала «Баста!» з Дзяржынска падвёў вынікі 100 дзён беларускай рэвалюцыі.
«Хачу сказаць для тых, хто кажа, што мы пацярпелі паразу. Калі чалавек так кажа, значыць пацярпеў паразу менавіта ён. Я іду далей. Я буду змагацца далей. Урэшце перамагае не той, хто мацнейшы, не той, хто хутчэйшы, а той, хто больш за ўсё гэтага хоча.
І яшчэ. Удумайцеся, мы сто дзён вядзем бой з узброенымі, добра навучанымі падраздзяленнямі. Сто дзён! Без зброі. Без падрыхтоўкі. І яны не могуць нас перамагчы. Сто дзён, і не могуць.
Супраць нас кінутыя ўсе сілы краіны. І не могуць!
У нас страляюць. Нас забіваюць. Нас саджаюць. І ўсё роўна. Не могуць. Удумайцеся!
Так, мы часам бяжым, часам не бяжым. І будзем яшчэ бегаць і не бегаць. Але. Мы не будзем здавацца. Мы будзем змагацца і далей.
І ведаеце што? Мы пераможам!» – піша чытач Telegram-канала.