BE RU EN

Абама не плануе працаваць у адміністрацыі Байдэна

  • 16.11.2020, 14:16

Былы прэзідэнт ЗША не прэтэндуе на нейкія пасады.

Былы прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што не плануе працаваць у Белым доме, але гатовы дапамагчы прэтэндэнту на прэзідэнцкае крэсла Джо Байдэну ў працы з новай адміністрацыяй, паведамляе interfax.by.

«Цяпер яму не патрэбныя мае парады, але я заўсёды гатовы дапамагчы. У мае планы не ўваходзіць раптам пачаць працаваць у Белым доме», - заявіў Абама ў эфіры канала CNBC.

Ён таксама звярнуў увагу, што не прэтэндуе на якія-небудзь пасады ў адміністрацыі.

Апошнія навіны