BE RU EN

У завадатара менскага АМАПа Балабы выяўленая пнеўманія

  • 16.11.2020, 21:01

Інфармацыю пацвердзілі лекары.

Тэлеграм-канал беларускіх лекараў belxalat пацвердзіў інфармацыю пра тое, што ў завадатара менскага АМАПа Дзмітрыя Балабы выяўленая пнеўманія.

«Так, учора прыязджаў, пнеўманія дакладна ёсць. Сёння павінен быў прыехаць на КТ і ПЦР-дыягностыку», - паведамілі лекары.

Раней шэраг тэлеграм-каналаў паведаміў пра шпіталізацыю Балабы з каранавірусам.

Апошнія навіны