BE RU EN

З тэатра беларускай драматургіі на знак пратэсту сышоў яшчэ адзін актор

  • 17.11.2020, 10:57

Мікалай Стонька запісаў відэазварот.

Актор Мікалай Стонька абвясціў аб сваім сыходзе з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце, паведамляе tut.by.

- Я супраць цэнзуры ў тэатры. Я супраць таго ціску, які зараз асабліва моцна выліваецца на тэатр. Я супраць таго, што цяпер пачалі спецыяльна прыходзіць так званыя кантралёры з Міністэрства культуры, каб сачыць, каб ні да, ні пасля, а ўжо тым больш падчас спектакля не было знакаў салідарнасці, грамадзянскай пазіцыі. Я супраць таго, што ўвесь час запалохваюць знішчэннем тэатру на раз два, - заявіў Стонька.

Мікалай Стонька нарадзіўся ў 1989 годзе ў Стаўбцоўскім раёне. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў. З 2012 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Раней вядучы актор Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік звольніўся на знак салідарнасці са страйкоўцамі і звольненымі.

Актор Ілля Ясінскі быў затрыманы 15 лістапада ў Менску і збіты пры затрыманні - спачатку ў бусе, потым у аўтазаку. З РУУС Маскоўскага раёна яго даставілі ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі і шпіталізавалі з пераломам атожылкаў двух пазванкоў. У шпіталі ён прабудзе блізу тыдня, зрастацца пераломы будуць паўтара-два месяцы.

Апошнія навіны