Фашысты спыняюць машыны з вадой для дзяцей і старых з Новай Баравой
- 17.11.2020, 13:29
Лукашысцкія гестапаўцы зладзілі сапраўдны генацыд.
Чытачы тэлеграм-канала «Хартыя-97%» аведамляюць пра сітуацыю ў Новай Баравой: «ДАІ спыняе машыны на ўездзе ў НБ. З вадой або не прапускаюць, або забіраюць ваду».
«Падумайце толькі, лукашысцкія гестапаўцы адбіраюць ваду ў людзей!» — абураюцца менчукі.
У адным з галоўных пратэставых раёнаў Менска, Новай Баравой, водазабеспячэння няма з нядзелі, а сёння не стала ацяплення. Жыхары мяркуюць, што ўлады такім чынам спрабуюць адпомсціць аднаму з галоўных антылукашысцкіх бастыёнаў сталіцы.
Адзначым, што з'явіўся спецыяльны чат у Telegram, дзе кожны ахвотны можа дапамагчы жыхарам менскага мікрараёну.