Сталявары Канады падтрымалі беларусаў-страйкоўцаў
- 17.11.2020, 14:45
Руку салідарнасці падае прафесійны звяз, які аб'ядноўвае 225 тысячаў працоўных.
Аб'яднаны звяз сталявараў Канады( USW), які налічвае больш за 225 000 працоўных, выступіў з адкрытай заявай датычна сітуацыі ў Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал НЕХТА.
Працоўныя Каналы пільна сочаць за тым, што адбываецца ў нашай краіне. Яны асуджаюць фальсіфікацыю выбараў, рэпрэсіі і гвалт, якія развязаў узурпатар супраць грамадзянаў Беларусі.
USW выказаў сваю салідарнасць з беларускімі працоўнымі, на якіх цісне рэжым.